XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы 2.0'20» запрашае да ўдзелу - Управление по образованию Борисовского районного исполнительного комитета

XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы 2.0'20» запрашае да ўдзелу

17.06.2020
XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы 2.0

22–25 верасня 2020 года ў Мінску адбудзецца XVII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы 2.0'20». Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запрашае маладых навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і навучэнцаў прыняць удзел у мерапрыемствы.

У межах канферэнцыі запланаваны:

  • секцыйныя пасяджэнні для маладых навукоўцаў па найбуйнейшых навуковых напрамках (аграрныя навукі; біялагічныя навукі; гуманітарныя навукі і мастацтва; медыцынскія навукі; фізіка, матэматыка і інфарматыка, фізіка-тэхнічныя навукі, хімія і навукі пра Зямлю);
  • пасяджэнне Савета маладых вучоных МААН;
  • міждысцыплінарная постарная секцыя;
  • навуковыя секцыйныя пасяджэнні для навучэнцаў (гуманітарныя і прыродазнаўчыя дысцыпліны);
  • робатурнір для школьнікаў;
  • выстава распрацовак маладых навукоўцаў.

Рэгістрацыя і прыём матэрыялаў удзельнікаў мерапрыемства праходзіць да 1 ліпеня.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Арганізатарамі мерапрыемства запланавана выданне зборніка матэрыялаў маладых навукоўцаў, а таксама электроннага зборніка ўсіх матэрыялаў. Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да публікацыі ў выданнях арганізацый НАН Беларусі, уключаных у пералік Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Падрабязней з умовамі і патрабаваннямі да ўдзелу ў XVII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2.0'20» можна азнаёміцца тут.

Па матэрыялах сайта НІА

Версия сайта для слабовидящих