ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Вынікі літаратурнага конкурсу "Патрыятызм вачыма дзяцей"

30.04.2024
Вынікі літаратурнага конкурсу "Патрыятызм вачыма дзяцей"

Мінскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду свету сумесна з упраўленнем па адукацыі Мінаблвыканкама падвялі вынікі літаратурнага конкурсу "Патрыятызм вачыма дзяцей". Конкурс праводзіўся ў трох узроставых катэгорыях: 9 - 11 гадоў, 12 - 14 гадоў і 15 - 16 гадоў. Рабятам далі магчымасць паказаць свае творчыя здольнасці ў дзвюх намінацыях: «Лепшы празаічны твор» і «Лепшы вершаваны твор». Удзельнікам неабходна было прадставіць сачыненні па заяўленых тэматыках. У конкурсе бралі ўдзел больш за 100 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх раёнаў вобласці. Пераможцамі сталі 18 хлопчыкаў і дзяўчынак. Іх узнагародзілі граматамі і каштоўнымі падарункамі ад Мінскага абласнога аддзялення Фонда. Работы вучняў увайшлі ў літаратурны зборнік, выдадзены па выніках конкурсу. Сярод пераможцаў - вучань 5 "В" класа Лашчотка Аляксей, які атрымаў Дыплом І ступені!

Віншуем Аляксея і яго настаўніка Ганец Наталлю Іванаўну

Версия сайта для слабовидящих