ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Віншуем пераможцаў конкурсаў работ даследчага характару

29.03.2024
Віншуем пераможцаў конкурсаў работ даследчага характару

28 сакавіка 2024 года адбыўся заключны тур першага этапа рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцый) вучняў па вучэбных прадметах на базе ДУА "Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава". Па выніках  работы журы 3 гімназісты  заваявалі дыпломы. Працэнт паспяховасці - 100%! 

Сіліч Ульяна, 10 клас,  - секцыя «Англійская мова, філалогія, краіназнаўства»   (кіраўнік - Шмуляўцова Марына Уладзіміраўна) - Дыплом І ступені,

Казлова Кацярына, 9 клас, секцыя "Лінгвістыка (руская мова)" (кіраўнік - Афонская Вольга Уладзіміраўна) - Дыплом І ступені,

Лазерка Аляксандр, 10 клас, секцыя "Літаратуразнаўства (беларуская літаратура)" (кіраўнік - Падколзіна Жанна Паўлаўна) - Дыплом І ступені.

Віншуем пераможцаў і кіраўнікоў работ з заслужанай перамогай у канферэнцыі! Жадаем не спыняцца на дасягнутым, заўсёды рухацца наперад, пакараць любыя вяршыні.

Версия сайта для слабовидящих