У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава” дзейнічае этнаграфічны музей “Спадчына” - Управление по образованию Борисовского районного исполнительного комитета

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава” дзейнічае этнаграфічны музей “Спадчына”

27.02.2020
У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава” дзейнічае этнаграфічны музей “Спадчына”

 Ужо не адзін дзясятак гадоў у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава” дзейнічае этнаграфічны музей  “Спадчына”, які мае статус народнага музея і з’яўляецца школьным цэнтрам па захаванні духоўна- культурных традыцый беларускага народа. У лютым музей аб’яднаў вучняў і настаўнікаў розных школ горада Барысава (школы №2, №3, №8, №11, №16), апантаных беларускай культурай, на этнаграфічным квэст-марафоне “Вяртанне да вытокаў”.Падставай для правядзення мерапрыемтсва паслужыла штогадовае святкаванне  21 лютага  Міжнароднароднага дня роднай мовы. А наша родная мова – гэта мова беларуская. Таксама 2020 год, як і два папярэднія гады, праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Малая радзіма – гэта ў кожнага свой куточак Беларусі, з роднымі мясцінамі, сямейнымі традыцыямі, памяццю продкаў. І менавіта  беларуская этнаграфія  знаёміць з этнічнымі асаблівасцямі беларускага народа: паходжаннем, мовай,  побытам і культурнымі традыцыямі нашых продкаў, нашымі каранямі і вытокамі.Урачыстае адкрыццё мерапрыемства пачалося з выступлення ансамбля цымбалістаў “Надзея” (кіраўнік Бахматава А.С., канцэртмайстар Сегень І.П.) ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў”.Затым частка каманд адправіліся праходзіць квэст, які складаўся з міні-экскурсіі па музеі “Спадчына”, правядзення  віктарыны “Ой, бліны, бліночкі мае…” і частавання ўдзельнікаў  такой традыцыйнай стравай беларусаў, як бліны, майстар-класа па пляценні з нітак  лялек-абярэгаў, гульні “Прыгажосць роднага слова”.Пакуль адны каманды праходзілі квэст, вучні другіх каманд прымалі актыўны ўдзел ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп”. Затым каманды памяняліся  відамі дзейнасці.Беларускія песні ў выкананні ўдзельнікаў школьнага фальклорнага гуртка “Спадчына” (кіраўнік Чарняк В.В.) надалі мерапрыемству святочны каларыт і самабытнасць.Па завяршэнні этнаграфічнага квэст-марафона “Вяртанне да вытокаў” усе каманды атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а каманды-пераможцы ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп” былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Руководитель школьного

методического объединения учителей

    белорусского языка и литературы

Ярошевич Т.Н.

Версия сайта для слабовидящих