“Розныя формы фізкультурнай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту як сродак далучэння да беларускіх нацыянальных традыцый” - Управление по образованию Борисовского районного исполнительного комитета

“Розныя формы фізкультурнай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту як сродак далучэння да беларускіх нацыянальных традыцый”

27.02.2020
“Розныя формы фізкультурнай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту як сродак далучэння да беларускіх нацыянальных традыцый”

21 лютага 2020 года адбылося пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі Барысаўскага раёна па тэме “Розныя формы фізкультурнай дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту як сродак далучэння да беларускіх нацыянальных традыцый”. Панарамай вопыту па дадзенай тэме дзяліўся калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 28 г. Барысава”.

Кіраўнік РМА Аўласёнак І.В. правяла ўводную рэфлексію “Вясёлка” з мэтай устанавіць эмацыянальны кантакт і такім чынам настроіць тых, хто прысутнічаў, на работу.

Слухачам быў прадстаўлены відэапрагляд ранішняй гімнастыкі ў другой малодшай групе, якую правяла выхавальнік дашкольнай установы адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Ермак Н.Л.

Кіраўнік фізічнага выхавання Астроўская А.В. запрасіла ўдзельнікаў РМА на занятак у сярэдняй групе з выкарыстаннем беларускіх народных гульняў “Прыходзь да нас, дзед Васіль!”.  

Бардзіян А.Л., кіраўнік фізічнага выхавання другой кваліфікацыйнай катэгорыі, прадэманстравала ўдзельнікам мерапрыемства спартыўна-тэатралізаванае свята «Пакліч у госці казку!”

У практычную частку РМА для ўдзельнікаў быў уключаны практыкум «Выкарыстанне пальчыкавай гімнастыкі і лагарытмікі ў традыцыях народнай культуры», арганізаваны настаўнікам-дэфектолагам другой кваліфікацыйнай катэгорыі Дудко Ю.Я.

Завяршылася пасяджэнне рэфлексіяй “Футбольнае поле”, якую правяла намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Аўласёнак І.В.

Удзельнікі атрымалі магчымасць асэнсаваць і ацаніць значэнне розных формаў фізкультурнай дзейнасці для далучэння выхаванцаў да беларускіх народных традыцый.

Усе ўдзельнікі РМА адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі калектыву да мерапрыемства, зладжанасць у рабоце, выкарыстанне розных формаў работы з выхаванцамі і слухачамі.

 

 

И.Жукова

Версия сайта для слабовидящих