Государственное учреждение "Учебно-методический центр Борисовского района"
телефон: (80177) 98-12-08; 98-12-09
email: rumk@rooborisov.by
222520 г.Борисов, пр.Революции, 58-А

Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

29.03.2024
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна

29 сакавіка 2024 года на базе ДУА “Сярэдняя школа № 13 г.Барысава” прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Барысаўскага раёна па тэме “Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне інтэрактыўных адукацыйных тэхналогій”. Мэта пасяджэння – удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па пытаннях арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў


Правядзенне пасяджэння ў форме педагагічнага вернісажу дазволіла настаўнікам беларускай мовы паглыбіцца ў тэарэтычныя і практычныя прыёмы работы па фарміраванні метапрадметных кампетэнцый вучняў.

У тэарэтычным блоку, падчас інтэрактыву, намеснік дырэктара па ВР, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 13 г.Барысава” Н.В. Сцяпура расказала пра сучасныя метады і прыёмы фарміравання метапрадметных кампетэнцый вучняў. А настаўнік беларускай мовы і літаратуры Л.А. Кароль расказала пра інтэрактыўныя метады як сродак развіцця метапрадметных кампетэнцый.

У практычным блоку настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 13 г.Барысава” Л.А. Кароль, А.Г. Курэк, С.В. Буслаўская, Н.В. Сцяпура прапанавалі метадычны праактыў “Інтэрактыўныя і актыўныя метады як сродак арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры”. Настаўнікі прадставілі панараму метадаў, якія можна выкарыстоўваць у настаўніцкай практыцы: “Падары кветку”, “Так ці Не”, “Лаві памылку”, “Калектыўны слоўнікавы дыктант”, “Эстафета добрых слоў” і інш.

Затым перад настаўнікамі выступіла запрошаны госць, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 34 г.Бабруйска” Л.У. Крылова, якая прадставіла свой праект “Вучым мову гуляючы”. Людміла Уладзіміраўна разам з вучнямі распрацоўвае настольныя гульні, якія дапамагаюць у засваенні роднай мовы. Настаўніца прадставіла восем дыдактычных гульняў, якімі можна карыстацца на занятках у малодшых і старэйшых класах. Члены раённага ВМА актыўна працавалі ў групах, уключаліся ў гульні.

В.В. Ермаковіч, педагог-псіхолаг ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Барысава” прадставіла псіхалагічныя гульні-тэхнікі. Прысутныя актыўна ўключаліся ў работу, аналізавалі, задавалі пытанні.

Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Ю.С.Паўлава падвяла вынікі пасяджэння, прааналізавала вынікі ўдзелу вучняў 5-8 кл. устаноў адукацыі ў ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова», «Беларуская літаратура», першым этапе рэспубліканскіх конкурсаў работ даследчага характару (канферэнцыі). Таксама былі падрабязна разгледжаны Рэкамендацыі на аснове аналізу тыповых памылак удзельнікаў цэнтралізаванага экзамену 2023 г. Падчас рэфлексіі ўдзельнікі мерапрыемства адзначылі, што педагагічны вернісаж прайшоў практычна, эфектыўна і пазнавальна

Версия сайта для слабовидящих