Государственное учреждение образования "Средняя школа №25 г. Борисова"
20.02.2026
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З самай раніцы ў школе прайшла акцыя "Мова родная - мова модная". Вучні адгадвалі загадкі на роднай мове, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, успаміналі народныя прыказкі, беларускія святы, называлі вядомых пісьменнікаў. У фае школы гучалі беларускія песні, якія стваралі вясёлы настрой.