ДУА "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"
телефон: +375177772096
email: gymn2@rooborisov.by
222517 г. Барысаў, вул.Н-Неман, 22

Экскурсія валанцёра: Дзень Перамогі

06.05.2024
Экскурсія валанцёра: Дзень Перамогі

Сёння ў цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі нашай Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне, Перамогі, якая дасталася краіне цаной вялікіх подзвігаў і неймаверных страт. Мінулае адыходзіць у гісторыю. З гадамі ў памяці сціраецца вастрыня падзей. Але подзвіг народа, які выратаваў чалавецтва ад фашызму і заваяваў Вялікую Перамогу, бессмяротны. Сёння мы схілілі галовы перад памяццю мільёнаў загінуўшых абаронцаў Айчыны. Вечная ім слава! Вечная памяць! Менавіта ў такім ключы праходзіла экскурсія для замежных грамадзян, якую праводзілі вучні 10 класаў нашай гімназіі. Гімназісты правялі мерапрыемства так, што ўсе ўдзельнікі змаглі сутыкнуцца з унутраным светам чалавека, салдата, абаронцы роднай зямлі. Бо найперш – гэта нечы бацька, сын, брат, у якога вайна адняла магчымасць мірна жыць, вучыцца, працаваць і знаходзіцца побач са сваімі блізкімі. 

Мірнае і стваральнае жыццё — гэта тое, чым мы даражым як самым найвялікшым скарбам. Цяперашняе пакаленне ніколі не забудзе тых, хто цаной свайго жыцця адстаяў нашу Радзіму, вызваліў яе ад гітлераўскіх захопнікаў. Мы захоўваем галоўны запавет — любіць Айчыну, абараняць яе інтарэсы і заўсёды быць разам, згуртаванымі і адзінымі.

 

Версия сайта для слабовидящих