Дзень вышыванкі ў сэрцы сталіцы з удзелам педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна - Управление по образованию Борисовского районного исполнительного комитета

Дзень вышыванкі ў сэрцы сталіцы з удзелам педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна

04.07.2020
Дзень вышыванкі ў сэрцы сталіцы з удзелам педагогаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна

2 ліпеня беларусы другі год запар адзначалі Дзень вышыванкі.

Код нацыі ў нітцы па лёну. У геаметрычны малюнак нашы продкі заклалі пэўны сэнс, які дагэтуль складана расшыфраваць. У кожнага рэгіёна былі свае адметныя рысы. Традыцыі працягваюць і зараз сучасныя рамеснікі.

Педагогі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна таксама захавалі традыцыі продкаў ды яшчэ перадаюць іх моладзі, навучэнцам, каб ніці гісторыі былі як мага даўжэй.

Прадстаўлялі нашы педагогі сваю работу на адкрытай пляцоўцы ля Палаца спорту ў салоне беларускага арнаменту, горадзе майстроў.

Сувязь пакаленняў непарыўна!

Версия сайта для слабовидящих