Государственное учреждение образования "Детский сад № 19 г. Борисова"
21.02.2025
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. У дзіцячым садку прайшоў тэматычны дзень "Родная мова - наша багацце". У кожнага народа ёсць свая родная мова. А ў мове перадаюцца ўсе асаблівасці ладу жыцця народа, традыцыі і звычаі, песні, танцы і касцюмы. Усё гэта адрознівае кожны народ адзін ад аднаго. Таму мы павінны ўсімі сваімі сіламі зберагчы сваю мову, аддаючы даніну продкам.