З 20 па 24 чэрвеня ў дзесяты раз адбыўся Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ», у якім прымаў удзел Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль "Берагіня" ДУА "Метчанскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа Барысаўскага раёна".
У гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці больш за 800 удзельнiкаў рознага ўзросту з усiх рэгiёнаў Беларусi пазнаёмілі гледачоў з лепшымi узорамi фальклорнага мастацтва, сярод якіх знакамітыя аўтэнтычныя гурты, самыя яркія дзіцячыя і маладзёжныя гурты-пераемнікі традыцыйнай культуры, адметныя беларускія і замежныя фальклорныя калектывы.
Калектыў "Берагіня" прыняў удзел у наступнай конкурснай праграме:
І. У праекце «Турнір фальклорных калектываў» - калектыў атрымаў Дыплом І ступені, медаль і каштоўны падарунак
- Харэаграфічнае мастацтва
Намінацыі: «Карагодная традыцыя», «Традыцыйны танец», «Кадрыля», «Парна-гуртавы танец» (увесь гурт), «Імправізаваны танец» (удзельнікі Кавальчук А., Гузан І., Кудзін К.).
- Музычнае мастацтва
Інструментальнае выканальніцтва
- Ансамблевае выканальніцтва: інструментальная група ў складзе 7 музыкаў.
- Траіста музыка (удзельнікі Кудзіна Ю.,Сасуноўская Н., Абрамовіч Т.)
- Дуэт ( удзельнікі Гузан І.,Кавальчук А.)
Сольнае выканальніцтва
- Захарава Крысціна;
- Гузан Іван.
Песенная творчасць
- Ансамблевыя спевы: дзявочы гурт (8 чалавек)
- Ансамблевыя спевы: хлапечы гурт (6 чалавек)
- Ансамблевыя спевы: хлопцы і дзяўчаты (9 чалавек).
ІІ. Конкурс танцавальных пар-выканаўцаў народных танцаў:
- Рымша Дзяніс і Абрамовіч Таццяна – дыплом удзельнікаў;
- Абрамовіч Ягор і Сасуноўская Настасся – дыплом удзельнікаў;
- Кавальчук Аляксей і Гірына Аляксандра – дыплом ІІ ступені;
- Гузан Іван і Якавец Вольга – дыплом фіналістаў;
- Кудзін Яўген і Абыдзенкава Валерыя – дыплом удзельнікаў;
- Кудзін Кірыл і Дрозд Надзея – дыплом удзельнікаў;
- Жукаў Сяргей і Сыч Дзіяна – дыплом удзельнікаў;
Конкурс салістаў (танец «Мікіта»):
- Гірына Аляксандра – дыплом ІІ ступені;
- Абрамовіч Таццяна – дыплом фіналіста;
- Якавец Вольга – дыплом удзельніка;
- Сасуноўская Настасся – дыплом фіналіста.
ІІІ. Конкурс апавядальнікаў народнай прозы «Несцерка»:
- Абрамовіч Таццяна – дыплом удзельніка;
- Гірына Аляксандра – дыплом удзельніка;
- Міхайлаў Максім – дыплом ІІ ступені;
- Якавец Вольга – дыплом удзельніка.
IV. Конкурс даследчых прац краязнаўчага накірунку «Адвечнае»:
Захарава Крысціна. «Мой радавод» (кіраўнік А.А.Абрамовіч) – пераможца конкурсу (грамата Беларускага фонду культуры, дыплом лаўрэата фестывалю «Берагіня», памятны падарунак).
Кавальчук Аляксей. «Вёска са спеўнай назвай» (кіраўнік А.А.Абрамовіч) – пераможца конкурсу (грамата Беларускага фонду культуры, дыплом лаўрэата фестывалю «Берагіня», памятны падарунак).
Да фестывалю падрыхтаваны і выраблены банер з фотагісторыяй дзейнасці гурту і ўстановы адукацыі.
Мастацкі кіраўнік калектыву М. А.Козенка ўзнагароджаны Ганаровай граматай Акцябрскага райвыканкама.
Музычны кіраўнік калектыву А.А.Абрамовіч ўзнагароджана Ганаровым знакам Беларускага фонду культуры «Рупліўцу. Стваральніку» (рашэнне Рады БФК № 5 ад 12.06.2018г.)