Sample Sidebar Module

This is a sample module published to the sidebar_top position, using the -sidebar module class suffix. There is also a sidebar_bottom position below the menu.

Главная

Об отделе

Учреждения

Образование

Воспитательная работа

Спорт и туризм

Новости

Поиск по сайту

Sample Sidebar Module

This is a sample module published to the sidebar_bottom position, using the -sidebar module class suffix. There is also a sidebar_top position below the search.
Новости
  • Зарегистрироваться
Russian Belarusian English French German Icelandic Italian Latvian Lithuanian Polish Spanish Ukrainian

9 лiстапада ў ДУДА «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Барысаўскага раёна» адбыўся раённы этап рэспублiканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасцi «Калядная зорка».

Нагадаем, што гэты конкурс праходзiць з мэтай развiцця дэкаратыўна-прыкладной творчасцi ва ўстановах дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, установах агульнай сярэдняй адукацыi. Гэты конкурс спрыяе развiццю i папулярызацыи дэкаратыўна-прыкладной творчасцi, адраджэнню беларускага народнага мастацтва, захоўванню i развiццю народных традыцый, рэалiзацыі творчых здольнасцей навучэнцаў у розных напрамках дэкаратыўна-прыкладной творчасцi.

Конкурс праводзiцца для навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў па наступных намiнацыях:

«Калядная зорка»;

«Навагодняя ялiнка»;

«Ёлачная цацка»;

«Сувенiр-падарунак»;

«Навагодняя паштоўка»;

«Калядная кампазiцыя»;

«Зiма ў Беларусi»;

«Зiмовы спорт»;

«Навагоднi персанаж»;

«Арт-аб’ект»;

«Навагоднi касцюм»;

«Чарноўныя карцiнкi».

Работы ўдзельнiкаў раённага этапа конкурсу ацэньвала журы, у склад якога ўвайшлi:

  • Жукава I.М. – загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабiнета;
  • Лужкоўская Г.А. – дырэктар ДУДА «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Барысаўскага раёна»;
  • Стасава А.С. – метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабiнета;
  • Зыранава Т.С. – загадчык аддзела ДУДА «Цэнтр творчасцi дзяцей i моладзi Барысаўскага раёна»;
  • Машкетава А.А. – настаўнiк ДПТ ДУА «Сярэдняя школа №7 г.Барысава»;
  • Ржэуцкая М.М. – настаўнiк выяўленчага мастацтва ДУА «Вучэбна-педагагiчны комплекс яслi сад-сярэдняя школа №24 г.Барысава», кiраўнiк раённага метадычнага аб’яднання настаўнiкаў выяўленчага мастацтва;
  • Шушневiч А.I. – настаўнiк выяўленчага мастацтва ДУА «Сярэдняя школа №20 г.Барысава»;
  • Меранкова I.Б. – настаўнiк выяўленчага мастацтва ДУА «Беларускамоўная гiмназiя №2 г.Барысава»

Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

  • захаванне беларускiх народных рамёстваў;
  • выкарыстанне новых матэрыялаў i тэхналогiй у творчых работах;
  • кампазiцыйнае i каляровае рашэнне;
  • спалучэнне традыцыйнага мастацтва i сучаснай культуры;
  • творчая iндывiдуальнасць, глыбiня мастацкай iдэi;
  • узровень выканаўчага майстэрства.

Пераможцы i прызеры вылучаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: 8-12 гадоў, 13-16 гадоў.

Канчатковыя вынiкi конкурсу будуць падведзены пазней, пасля пасяджэння i вынясення рашэння журы.

Работы пераможцаў раённага этапа стануць удзельнiкамi абласной выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасцi «Калядная зорка».

Вынiкi абласнога этапу рэспублiканскай выставы-конкурсу будуць падведзены 22 лiстапада 2017 года ў ДУА «Сярэдняя №8 г.Жодзiна».

Лепшыя 50 работ ад Мiнскай вобласцi будуць прадстаўлены ва УА «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасцi дзяцей i моладзi» для ўдзелу ў рэспублiканскай выставе-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасцi навучэнцаў «Калядная зорка».

 

                   

Наши контакты

222520, Минская область,
г.Борисов, ул.Орджоникидзе, 9
тел./факс 8-0177-76-22-08
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
www.rooborisov.by

Яндекс.Метрика

ОФИЦИАЛЬНЫЕ РЕСУРСЫ

Полезные ссылки

Уважаемые родители, инвесторы!

Отдел образования, спорта и туризма Борисовского райисполкома сообщает, что в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании у Вас имеется возможность создать учреждение дошкольного образования частной формы собственности (частный детский сад). Отдел образования, спорта и туризма Борисовского райисполкома окажет необходимую помощь в организации работы частного детского сада. Более подробная информация по тел. 73 92 11

Подпишитесь на нашу рассылку

Подписаться на наши новости